Беларусь хоча атрымаць 3 млрд долараў ад ЕФСР

Беларусь абмяркоўвае новую праграму дапамогі на 3 млрд долараў з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР). Пра гэта паведамляе ria.ru са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Расіі Сяргея Старчака.

Раней расійскі міністр фінансаў Антон Сілуанаў паведамляў, што Беларусь папрасіла ў Расіі новы крэдыт — на 3 млрд долараў. Тады Сілуанаў паведаміў, што ўлады РФ прапрацоўваюць гэтае пытанне.

Цяпер Старчак кажа, што гаворка не ідзе пра вылучэнне крэдыту з расійскага бюджэту. Беларускія ўлады, кажа чыноўнік, вядуць перамовы менавіта па новай праграме з Еўразійскім фондам.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі