Беларусь і Славакія ў першы дзень у матчы Кубка Дэвіса згулялі ўнічыю — 1:1
У Браціславе беларускія тэнісісты сутракаюцца са славацкімі ў матчы Кубка Дэвіса. Першы дзень завяршыўся з нічыйным лікам 1:1, паведамляе tut.by.
Пераможца гэтага супрацьстаяння застанецца ў I Еўра-Афрыканскай зоне; той, хто прайграе, апусціцца ў дывізіён больш нізкага рангу.
26 кастрычніка 17-гадовы дэбютант зборнай Беларусі Аляксандр Згіроўскі (№ 1894 у рэйтынгу ATP) прайграў Марціну Кліжану (46) — 1:6, 4:6. Іх сустрэча доўжылася 1 гадзіну 15 хвілін.
У другой сустрэчы беларус Ягор Герасімаў (179) выйграў у славака Норберта Гомбаша (276) — 3:6, 6:4, 6:4. Іх гульня працягвалася 1 гадзіну 57 хвілін.
27 кастрычніка адбудуцца тры гульні. У парнай сустрэчы Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі выйдуць супраць Марціна Кліжана і Філіпа Палашака. Потым пройдуць адзінкавыя паядынкі: Марцін Кліжан — Ягор Герасімаў, Норберт Гомбаш — Аляксандр Згіроўскі.
Першы тэнісіст Беларусі Ілля Івашка (86) не ўдзельнічае ў матчы праз траўму.