Беларусь хоча паказаць дыпламатам вывезеных украінскіх дзяцей
Дзеці з Украіны ў Мінску, 18 верасня 2023-га
Беларусь плануе арганізаваць тур прадстаўнікам дыпламатычнага корпусу па месцам “пражывання, навучання і аздараўлення” ўкраінскіх дзяцей, якія былі вывезеныя з акупаваных Расіяй тэрыторый. Пра гэта паведамілі ва ўкраінскім МЗС.
Чаго толькі не зробіш, калі з’явілася пагроза міжнароднага крымінальнага пераследу.
Нагадаем, раней ордэр за вываз украінскіх дзяцей быў выдадзены на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Калі ён прыляціць у любую з краін, якая ратыфікавала Рымскі статут, яго могуць затрымаць. Такіх краін — 123.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.