Беларусь на 77-м месцы па хуткасці інтэрнэту
Нашу краіну па гэтым паказніку апярэдзілі ўсе суседзі.
Рэйтынг быў складзены на аснове дадзеных сайта Speedtest.net.
На гэтай інтэрнэт-старонцы кожны ахвотны можа праверыць хуткасць свайго інтэрнэту.
Найхутчэйшым ён аказаўся ў кітайскім Ганконгу (68.94 Mbps). Беларусь з хуткасцю інтэрнэту 8.90 Mbps апынулася на 77-м месцы. Літва ў рэйтынгу на 7-м, Латвія на 13-м, Расія на 30-м, Украіна на 34-м, Польшча на 42-м месцах.