Беларусь не спяшаецца прызнаваць Косава

Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, пазіцыя нашай краіны застаецца нязменнай. Савіных: “Мы канстатуем, што суд не даў ацэнку на права адасаблення Косава ў аднабаковым парадку. У сувязі з гэтым Беларусь прытрымліваецца ранейшага меркавання, што рашэнне праблемы па статусе Косава трэба шукаць на аснове дыялогу ўсіх зацікаўленых бакоў, пры ўдзеле Савета Бяспекі ААН”.

Нагадаем, што Міжнародны суд у Гаазе вынес кансультацыйнае заключэне, што абвяшчэнне незалежнасці Косавам у 2008 годзе не супярэчыла нормам міжнароднага права.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі