Беларус нелегальна вёз у Польшчу 31 тысячу пачкаў цыгарэт

47-гадовы жыхар Беларусі спрабаваў правесці праз зялёны калідор найбольшую за год нелегальную партыю цыгарэт. Мужчына перасякаў мяжу на сваім грузавіку. Машына выклікала падазрэнні ў памежнікаў, таму яны прынялі рашэнне праверыць грузавік на прадмет кантрабанды. І сапраўды, у прычэпе знайшлі двайную сценку, у якой была схавана 31 тысяча пачкаў цыгарэт. Кошт кантрабанды ацанілі ў 340 тысяч злотых.

Цяпер беларусу пагражае вялікі штраф і канфіскацыя аўто, піша “Вечерний Гродно”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі