Беларусь неспадзявана дапаможа Украіне пажарнымі машынамі
Машына МНС
Васемнаццаць беларускіх пажанрных машын могуць быць перададзеныя Кіеву, піша Літоўскае агенцтва BNS. Машыны павінны былі адправіцца з Беларусі ў Зімбабвэ, але ў сакавіку мінулага года іх затрымалі ў літоўскім марскім порце ў Клайпедзе.
"Стаіць пытанне аб магчымай перадачы іх Украіне", — заявіла журналістам генеральная пракурорка Ніда Грунскене.
На мінулым тыдні дзяржаўны партал навінаў ЮАР The Herald апублікаваў заклік перадаць 17 затрыманых аўтамабіляў у Зімбабвэ. У паведамленні гаворыцца, што сёлета ў Літву, каб вярнуць аўтамабілі, прыязджаў генеральны пракурор краіны. У гэтым годзе Зімбабвэ сутыкнулася з наймацнейшай за дзесяцігоддзі засухай. Умовы надвор'я справакавалі недахоп харчавання, праз які ў краіне нават дазволілі адстрэл сланоў.
"Ёсць рашэнне пракурора, у якім мы паведамляем пракуратуры Зімбабвэ, што гэтыя 17 аўтамабіляў канфіскаваныя, паколькі кампанія, якая вырабляла аўтамабілі, знаходзіцца пад санкцыямі, і сама Зімбабвэ таксама знаходзіцца пад санкцыямі", — сказала Грунскене.
Зімбабвэ праінфармавалі аб гэтым рашэнні па дыпламатычных каналах. Цяпер краіна можа падаць апеляцыю на рашэнне Літоўскага пракурора.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.