Беларусь пацярпела другое паражэнне на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом
Зборная Беларусі па хакеі з мячом пацярпела другое паражэнне запар на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Маскве.
У панядзелак каманда Сяргея Траско з лікам 2:17 прайграла шведам — сярэбраным прызёрам апошніх двух чэмпіянатаў — і займае апошняе месца ў групе "А".
Нагадаем, у стартавым матчы 27 студзеня беларуская каманда прайграла фінскім хакеістам — 1:16. Наступную сустрэчу яна правядзе 29 студзеня супраць нарвежцаў.
БелаПАН