Беларусь паскардзілася Рассельгаснагляду на 19 расійскіх пастаўшчыкоў

Рассельгаснагляд / fsvps.gov.ru
Рассельгаснагляд / fsvps.gov.ru

За пяць месяцаў 2023 года Беларусь скардзілася ў Рассельгаснагляд на 19 пастаўшчыкоў жывёлагадоўчай прадукцыі. Расійскае ведамства, як заяўляе яго прэс-служба, аператыўна рэагавала.

Пяць з кампаній, на якія скардзілася Беларусь, займаюцца вытворчасцю мяса птушкі, субпрадуктаў і яечнай прадукцыі, шэсць — свініны, шэсць — рыбы і рыбнай мукі, адна — соевага шроту і адна — сыру.

У мясной прадукцыі беларускія спецыялісты выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі (2 выпадкі), лістэрыі (5 выпадкаў), сальманелы (3 выпадкі), рэшткі какцыдыястатыкаў (2 выпадкі) і антыбіётыку (1 выпадак).

У рыбнай прадукцыі былі выяўленыя нежыццяздольныя паразіты (4), неадпаведнасць перакіснага ліку (1) і масавай долі бялку (1). У сыры спецыялісты знайшлі рэшткі супрацьзапаленчага прэпарата (1).

Разам з тым Рассельгаснагляд скардзіцца, што Беларусь не здымае санкцыі з расійскіх кампаній, якія выправілі выяўленыя парушэнні. Гаворка ідзе пра філіял "Мясаптушкакамбінат "Токараўскі" ААТ "Токараўская птушкафабрыка"; ТАА "Бранскі бройлер" і філіял Нявіннамыскі ТАА "Стаўрапольскі бройлер". Яны перабываюць пад беларускімі санкцыямі з лістапада 2022 года — студзеня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі