Беларусь патраціла на абслугоўванне знешняга доўгу 11 млрд. долараў

Беларусь патраціла ў 2014 годзе на абслугоўванне знешняга доўгу 11 млрд. 57 млн. 200 тысяч долараў. Гэта — 14,6% валавога ўнутранага прадукту, альбо больш за 25% экспарту тавараў і паслуг, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што калі па асноўным доўгу было запланачана 9,6 млрд долараў, дык па адсотках — 1,4 млрд долараў.

За мінулы год валавы знешні доўг Беларусі павялічыўся на 1,1% (у 2013-м было 15,9%). На пачатак 2015-га ён складаў 40 млрд. 61 млн. 400 тысяч долараў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі