Беларусь разлічвае атрымаць да канца верасня расійскі дзяржкрэдыт
У памеры 1 мільярд 550 мільёнаў долараў.
Як інфармуе РІА "Новости", расійскі ўрад ухваліў праект пагаднення аб прадастаўленні Беларусі крэдыта. Мінфін і МЗС Расіі атрымалі даручэнні правесці перамовы з Мінскам аб падпісанні такога пагаднення.
Міністэрства фінансаў Беларусі плануе ў бліжэйшы час падпісаць крэдытнае пагадненне, каб сродкі паступілі хутчэй, ужо да канца верасня.
Нагадаем, Расія паабяцала прадаставіць нашай краіне ў 2014 годзе пазыку ў памеры да 2 млрд долараў. У ліпені Беларусь атрымала 450 млн долараў расійскага дзяржкрэдыта.
Фота — Fotolia