Беларусь рыхтуецца да стварэння ўласнага марскога гандлёвага флоту

Нарматыўная база для стварэння ўласнага марскога гандлёвага флоту распрацаваная ў Беларусі. Паводле слоў першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Мікалая Верхаўца, у справе стварэння беларускага флоту ідуць актыўныя перамовы з расійскімі і літоўскімі патэнцыйнымі партнёрамі. Як адзначае БЕЛТА, прапановаў па праекце ад інвестараў даволі шмат, аднак кожны з іх "хоча найперш мець ад Беларусі грузавую базу, а пасля ставіць пытанне аб выкарыстанні гандлёвага флоту".

Мяркуецца, што на першым этапе нашая краіна набудзе 1-2 марскіх судны аб'ёмам 30-35 тысяч тонаў на ўмовах арэнды альбо фрахтавання. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі