Беларусь у ліпені паспрабуе дамовіцца з Расіяй пра новы крэдыт
Пра гэта ў пятніцу паведаміў міністр фінансаў нашай краіны Уладзімір Амарын.
У ліпені Беларусь паспрабуе дамовіцца з Расіяй пра новы крэдыт. Пра гэта 26 чэрвеня паведаміў міністр фінансаў нашай краіны Уладзімір Амарын. Паводле яго слоў, гаворка ідзе "аб рэфінансаванні плацяжоў па крэдытах Расіі, выплата якіх запланаваная на 2015 год".
Як інфармуе РІА "Новости", беларускі бок спадзяецца, што ў ліпені перамовы пра новы расійскі крэдыт будуць завершаныя. Яго сума пакуль не называецца.
"Сума — працэс перамоваў, вы пра яе даведаецеся, калі, спадзяюся, у ліпені прыйдуць сродкі", — сказаў беларускі міністр.
Місія МВФ прыедзе ў Беларусь у ліпені
Фота: ria.ru