Беларус Уладзімір Ігнацік выйграў тэнісны турнір у Оберэнфельдэне

 Беларус Уладзімір Ігнацік выйграў тэнісны турнір у Оберэнфельдэне

Беларус Уладзімір Ігнацік (№ 242 у сусветным рэйтынгу) выйграў тэнісны турнір у швейцарскім Оберэфельдэне.

У фінальным паядынку наш суайчыннік быў мацнейшым за немца Яна Чаінскі (№ 435) і перамог яго ў двух сэтах — 6:4, 6:3.

Уладзіміру Ігнаціку 25 гадоў, яго прафесійная кар’ера пачалася ў 2007 годзе. Найвышэйшым рэйтынгам у яго была 137-я пазіцыя, на якую ён выходзіў тры гады таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі