Беларусь вядзе перамовы пра крэдыт у $500 млн з расійскім "Ашчадбанкам"

Герман Грэф перад перамовамі з Аляксандрам Лукашэнкам / Скрыншот
Герман Грэф перад перамовамі з Аляксандрам Лукашэнкам / Скрыншот

Беларусь вядзе перамовы пра крэдыт у $500 млн з расійскім "Ашчадбанкам". Пытанне ўздымалася 3 ліпеня, калі ў Мінск прыязджаў старшыня праўлення ПАТ "Ашчадбанк" Герман Грэф.

Менеджар не стаў каментаваць перамовы. Лічбу ў $0,5 млрд у эфіры праграмы "Двое з палаца" агучыла карэспандэнтка АНТ Ганна Пыж.

3 ліпеня Герман Грэф прыязджаў у Мінск, каб разам з Аляксандрам Лукашэнкам адкрыць музычны фантан на рацэ Свіслач.

— Вельмі шмат у нас праектаў з'явілася на наступную пяцігодку. Калі "Ашчадбанк" гатовы ўдзельнічаць у гэтай вялікай справе, буду толькі рады вітаць вас тут у фінансаванні большых аб'ёмаў нашай эканомікі, — сказаў Грэфу Лукашэнка.

"Сбербанк" ужо рэалізуе праекты ў Мінску. У прыватнасці, у 2017 годзе кампанія Грэфа за 2 беларускіх рублі выкупіла самы вядомы мінскі даўгабуд — гатэль "Некемпінскі" ў Парку Горкага. Будынак (ужо як офісны цэнтр) плануюць дабудаваць да канца 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі