Беларус Ягор Герасімаў абыграў 13-ю ракетку свету
На тэнісным турніры АТП у Санкт-Пецярбургу беларус Ягор Герасімаў (119 нумар у сусветным рэйтынгу) выйшаў у паўфінал, піша "Прессбол".
У 1/4 фіналу ён у двух сэтах абыграў італьянца Матэа Берэціні, які займае 13-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, — 7:6, 7:6.
Наступным сапернікам нашага тэнісіста стане пераможца сустрэчы паміж Даніілам Мядзведзевым і Андрэем Рублёвым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.