Беларусь заняла 150 месца ў рэйтынгу эканамічнай свабоды

Рэйтынг, у якім налічваецца 178 краін свету, узначальвае Ганконг. У групу цалкам свабодных краін увайшлі Сінгапур, Аўстралія, Швейцарыя, Новая Зеландыя і Канада. Апошні радок рэйтынгу займае Паўночная Карэя, перадапошні — Куба. Суседзі Беларусі ў рэйтынгу размясціліся ў такой паслядоўнасці: Літва на 21 месцы, Латвія на 42-м, Польшча на 50-м, Расія на 140-м, Украіна на 155 месцы.



Справаздачу штогод рыхтуе Heritage Foundation сумесна з газетай Wall Street Journal. Аналіз эканамічнай свабоды праводзіцца з 1995 года. Аўтары індэкса вымераюць эканамічную свабоду ў 178 краінах па дзесяці паказчыках: права ўласнасці, свабода ад карупцыі, фіскальная свабода, дзяржаўныя выдаткі, свабода прадпрымальніцтва, свабода працы, манетарная свабода, свабода гандлю, свабода інвестыцый, фінансавая свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі