Беларус зарабіў некалькі мільёнаў долараў дзякуючы свайму блогу на твітары

33-гадовы беларус Ігар Вайнярчук падпісаў з амерыканскім выдавецтвам HarperStudio кантракт на некалькі мільёнаў долараў, піша yousmi.by.
Вайнярчук ужо даўно жыве ў Нью-Джэрсі, дзе ў яго маленькая вінярня. У нейкі момант хлопцу прыйшла ідэя: арганізаваць відэаблог у інтэрнэце, дзе ён будзе кожны дзень распавядаць пра новыя маркі вінаў.

Ён запусціў Wine Library TV, а свежыя выпускі “персанальнага тэлебачання” пачаў актыўна піярыць праз Facebook і Twitter.

Папулярнасць “тэлеканала” пачала расці як на дражджах: на дадзены момант яго аўдыторыя складае 80 тысяч гледачоў, а на твітары за словамі беларуса сочаць больш за 160 тысяч чалавек!

Гэты феномен і прыцягнуў увагу кнігавыдаўцоў. Кажуць, гэта першы выпадак, калі неправераны аўтар атрымлівае кантракт на некалькі мільёнаў долараў.

Відавочна, што кнігавыдаўцы купляюць не яго творчасць, а тое велізарнае войска гледачоў, якія сочаць за Вайнерчуком і аўтаматычна з'яўляюцца патэнцыйнымі пакупнікамі будучых кніжак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі