Беларусам не давядзецца здаваць біяметрычныя даныя ў аэрапортах Масквы
Сканаванне адбіткаў пальцаў, ілюстрацыйнае фота
Ад 1 снежня ўсіх замежнікаў, якія прыбываюць у Расію праз маскоўскія аэрапорты, абавяжуць здаваць біяметрычныя звесткі. Гэтае новаўвядзенне не закране толькі грамадзян Беларусі, заявілі ў МЗС Расіі.
Новыя правілы ўезду ў Расію праходзяць апрабацыю ў выглядзе эксперыменту. Ён складаецца з двух этапаў. На першым этапе (з 1 снежня 2024 года па 30 чэрвеня 2025 года) у замежнікаў будуць збіраць біяметрычныя персанальныя даныя — фотавыяву твару і папілярных узораў пальцаў рук чалавека.
На другім этапе (з 30 чэрвеня 2025 года па 30 чэрвеня 2026 года) замежнікам, якім не трэба віза для ўезду ў Расію, неабходна будзе прайсці працэдуру рэгістрацыі праз мабільны дадатак Федэральнай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Адзіны партал дзяржаўных і муніцыпальных паслуг (функцый)".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.