Беларусбанк уводзіць абмежаванні для карт Visa, Mastercard і Maestro за мяжой

Банкаўскія карты / Лунинец online
Банкаўскія карты / Лунинец online

Беларусбанк уводзіць абмежаванні для карт Visa, Mastercard і Maestro, якія прывязаныя да рублёвых рахункаў. Ліміты датычацца разлікаў і зняцця наяўных грошай за мяжой. Пасля новаўвядзення ўладальнікі картак, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, за суткі змогуць зняць або здзейсняць аплату картай не больш чым на 400 беларускіх рублёў.

"Інфармуем, што банкам з 00:00 13.03.2022 часова ўводзіцца абмежаванне на правядзенне безнаяўных расходных аперацый і аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх плацёжных картак Visa, Mastercard, Maestro за межамі Рэспублікі Беларусь, аформленых з адкрыццём рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 400 беларускіх рублёў на працягу 24 гадзін", паведамляецца на сайце Беларусбанка.

Як доўга будзе дзейнічаць абмежаванне, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі