Беларуска заваявала золата на ЧЕ па веславанні і паставіла сусветны рэкорд

Беларуска  заваявала золата на ЧЕ па веславанні і паставіла сусветны рэкорд

Беларуска Алена Наздрова заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па веславанні і пры гэтым ўсталявала сусветны рэкорд. Спартсменка стала найлепшай у фінальным заездзе каноэ-адзіночкі на 500 метраў і паказала вынік 2 хвіліны 03,53 секунды. Гэты вынік з’яўляецца сусветным рэкордам.

Другое месца ў расіянкі Ксеніі Кураш, трэцяе месца заняла ўкраінка Людміла Лузан.

Яшчэ адзін медаль беларускі заваявалі ў спаборніцтвах байдарак-чацвёрак — срэбра маюць Аліна Світа, Надзея Ляпешка, Марына Літвінчук і Вольга Худзенка.

Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ праходзіць у сербскім Бялградзе і з’яўляецца адборачным да ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Мінску ў 2019 годзе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі