Беларуска Вера Лапко прайграла ў фінале юніёрскага "Уімблдона"
Гэта быў рашаючы матч у парным разрадзе.
Беларуска Вера Лапко разам з Тэрэзай Міхалікавай са Славакіі прайграла ў фінале парнага разраду юніёрскага "Уімблдона". Венгерскія тэнісісткі Далма Галфі і Фані Столар былі мацнейшымі — 6:3, 6:2.
Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу Лапко прайграла і ў паўфінале адзіночнага разраду "Уімблдона". Яна саступіла расіянцы Ганне Блінковай — 2:6, 6:7.
У верасні Веры Лапко споўніцца 17 гадоў.
Фота: ria.ru, tennis.by