Беларуская абутковая сетка пакінула Расію

Крама Megatop

Крама Megatop / megatop.by

Усе свае крамы ў Расіі зачыніла беларуская абутковая сетка Megatop, заўважыла выданне "Беларусы і рынак".

Прычына, па якой былі зачыненыя крамы, не называеецца. Кампанія на сваім сайце дае інструкцыю па вяртанні тавараў пры выяўленні браку. Вярнуць яго можна поштай ці праз сэрвіс СДЭК — на адрас маскоўскай даччынай кампаніі брэнда.

Не ўдакладняецца і дата, калі беларускі рытэйлер пакінуў Расію. Паводле інфармацыі выдання "Беларусы і рынак", на сайтах некаторых расійскіх гандлёвых цэнтраў Megatop яшчэ пазначаны — верагодна, гэта сведчыць, што крамы былі зачыненыя не так даўно.

Кампанія Megatop існуе з 1993 года. У Беларусі працуе каля 80 магазінаў сеткі, у Расіі ў розны час іх было ад сямі да 15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі