Беларуская апазіцыя сёлета будзе займацца зборам соцень тысяч подпісаў
У Беларусі абвешчана пра стварэнне ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь”. Гэта доўгатэрміновая кампанія з мэтай уваходжання нашай краіны ў Еўрасаюз. На прэс-канферэнцыі ў Мінску яе праграму, якую падтрымалі Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, прэзентавалі палітыкі і грамадскія дзеячы Віктар Івашкевіч, Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Міхаіл Марыніч.
Былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Саннікаў так акрэсліў мэты кампаніі:
“Мы абвяшчаем гэтую кампанію “Еўрапейская Беларусь” для таго, каб падкрэсліць неабходнасць выбару на карысць Еўропы, на карысць інтэграцыі ў Еўропу, на карысць будучыні Беларусі”.
У рамках кампаніі апазіцыянеры мяркуюць прыцягнуць тысячы валанцёраў, якія мусяць сабраць сотні тысяч подпісаў пад заявай да кіруючых органаў Еўрасаюза.
Паводле Міколы Статкевіча, яны мусяць засведчыць, што “беларускі народ, беларускае грамадства мае волю быць у сям’і вольных еўрапейскіх народаў”. Вось што кажа Статкевіч пра запланаваныя вулічныя акцыі:
“Плануюцца таксама і вулічныя акцыі. 1 траўня – адна з гадавінаў стварэння Еўрапейскага саюзу і адначасова дзяржаўнае свята ў Беларусі. Мы думаем скарыстацца гэтым святам… Хачу сказаць, што 25 сакавіка – гэта таксама дата на шляху Беларусі ў Еўропу, вяртання ў Еўропу”.