Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" заняла першае месца на этапе ралі "Дакар"

Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" заняла першае месца на этапе ралі "Дакар"

На другім этапе ралі "Дакар" беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" на чале з Сяргеем Вязовічам заняла першае месца, перадае БЕЛТА.

Нашы суайчыннікі пераадолелі дыстанцыю ў 367 км за 3 гадзіны 47 хвілін 44 секунды. Другім прыйшоў грузавік Дзмітрыя Сотнікава з расійскай каманды "КАМАЗ-майстар" (адставанне 1 хвіліна 46 секундаў). Трэцяе месца занялі таксама расіяне — каманда Андрэя Каргінава (адставанне 2 хвіліны 7 секундаў).

Сёлета "Дакар" упершыню праходзіць на Блізкім Усходзе — папярэднія 11 гадоў гонкі вяліся ў Паўднёвай Амерыцы. З 2020-а як мінімум пяць гадоў запар ралі-марафон будзе прымаць Сірыя. Дыстанцыя складзе 7900 км. 

Сёлета ў ралі ўдзельнічае 351 экіпаж — 134 пазадарожнікі і UTV, 170 матацыклаў і квадрацыклаў, 47 грузавікоў. Фініш адбудзецца 17 студзеня ў Кідзіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі