Беларуская малочная прадукцыя працягвае захопліваць рынак Украіны
Калі па выніках васьмі месяцаў мінулага года беларуская “малочка” займала ў структуры імпарту Украіны больш 8%, то сёлета яе доля узрасла да 20%.
Пры гэтым Беларусь нарасціла экспарт ва Украіну па ўсіх пазіцыях малочных прадуктаў, паведамляюць украінскія СМІ.
Адзначым, у пачатку гэтага тыдня стала вядома, што Украіна хоча абмежаваць імпарт беларускай малочнай прадукцыі. Звязана гэта з неканкурэнтаздольнасцю украінскіх прадпрыемстваў.