Беларуская моладзевая зборная па хакеі выбыла з элітнага дывізіёну

Беларуская моладзевая зборная па хакеі выбыла з элітнага дывізіёну

Беларуская моладзевая зборная па хакеі выбыла з элітнага дывізіёну чэмпіянату свету. 3 студзеня ў другім паядынку серыі “на выжыванне” ў Фінляндыі яна саступіла зборнай Швейцарыі з разгромным лікам 2:6. Першая сустрэча з гэтай серыі таксама была за швейцарцамі — 1:5 і такім чынам беларусы пакідаюць “эліту”.

У наступным сезоне яны будуць гуляць у першай лізе сусветнага чэмпіянату і пазмагаюцца за вяртанне ў вышэйшую лігу.

Сёлетні сезон быў першым за дзевяць гадоў, калі нашы хакеісты змаглі прабіцца ў элітны дывізіён.

Фота: hockej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі