Беларуская партыя "Зялёныя" вылучае Юрыя Глушакова на прэзідэнцкія выбары
Першы намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" 43-гадовы Юры Глушакоў заявіў пра намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў якасці кандыдата. Як паведаміў Еўрарадыё лідэр партыі Алег Новікаў, "Зялёныя" будуць удзельнічаць у выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі:
Новікаў: "Так, канешне, мы ўсе знаходзімся ў фармаце кансультацый. Ніхто не ідзе на тое, каб прымаць нейкае канчатковае рашэнне. Таму што сітуацыя незразумелая, і ўсё будзе залежаць ад канкрэтных абставін... Усе мы на кантактах, перыядычна сустракаемся. І пакуль ні ў кога сярод іншых суб'ектаў палітычнага поля наш крок не выклікаў неразумення".
Паведамляецца, што партыя "Зялёных" на выбарах будзе рабіць акцэнт на сацыяльнай і экалагічнай тэматыцы.