Беларускі на 8-м месцы ў біятлоннай эстафеце ў Рупольдзінгу
Беларускія біятланісткі занялі 8-е месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету, які праходзіць у нямецкім Рупольдзінгу. Наша каманда выступала ў наступным складзе: Дзінара Алімбекава, Ірына Кручынкіна, Ганна Сола, Ірына Крыўко.
Дзінара Алімбекава двойчы прамахнулася на першым агнявым рубяжы і скарыстала два дадатковыя патроны. Потым яна прамахнулася і на другой стральбе, але скарыстала адзін патрон і абышлася без штрафных колаў. Эстафету яна перадала 14-й.
Ірына Кручынкіна пачала сваю дыстанцыю на добрай хуткасці, адстралялася без промахаў на першым агнявым рубяжы і была 10-й, але на другім рубяжы атрымала два штрафны колы і адкацілася на 18-е месца.
Ганна Сола даволі хутка адыграла дзве пазіцыі, адстралялася з выкарыстаннем дадатковых патронаў, але пад канец згубіла хуткасць. Эстафету яна перадала 13-й.
Ірына Крыўко была больш удачлівай на стрэльбах і ўзняла каманду на 8-ю пазіцыю, якую і захавала да фінішу.
Перамога ў гонцы дасталася зборнай Францыі, на другім — Нарвегія, на трэцім — Нямеччына.