Беларускі ўпершыню выйгралі юніёрскі тэнісны European Summer Cups
Каманда беларускіх тэнісістак ва ўзросце 16-18 гадоў упершыню выйграла юніёрскі European Summer Cup. Спаборніцтвы для юніёрак і юніёраў з’яўляюцца аналагам турніраў на Кубак Федэрацыі і Кубак Дэвіса. Фінальныя паядынкі прайшлі з 6 па 8 жніўня ў Іспаніі і менавіта беларускія дзяўчаты здабылі тут свой тытул.
У адборачным групавым раундзе прымалі ўдзел 18 нацыянальных зборных. Юлія Гатоўка, Шалімар Тальбі і Алеся Якубовіч супрацьстаялі расійскім юніёркам і абыгралі іх з лікам 2:1.
У рамках турніру гуляюць 2 матчы ў адзіночным разрадзе і 1 матч у парным.
Раней беларускі пяць разоў выходзілі ў фінал European Summer Cups і найлепшым вынікам было 2 месца, занятае ў 2015 годзе Верай Лапко, Ірынай Шымановіч і Арынай Сабаленка.