Беларускі занялі 10-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Халменколене

Беларускі занялі 10-е месца ў біятлоннай эстафеце ў Халменколене

Беларускі занялі 10-е месца ў эстафетнай гонцы ў рамках этапа Кубка свету, які праходзіць у нарвежскім Халменколене. Першай гонку бегла Надзея Скардзіна — яна адстралялася з выкарыстаннем аднаго запаснога патрона і прыбегла на перадачу эстафеты з адставаннем ад лідара ў 10 секунд.

Затым выступала Дынара Алімбекава — чатыры дадатковыя патроны і кепская хуткасць на дыстанцыі. У выніку яна перадала эстафету восьмай і адставанне складала ўжо 1 хвіліну 20 секунд. На трэцім этапе Надзея Пісарава атрымала два штрафныя колы і перадала эстафету Дар’і Домрачавай толькі на 13-й пазіцыі. Лідарка зборнай ідэальна адстралялася і здолела ўзняць каманду на 10-е месца.

Перамога дасталася Францыі, на другім месцы Нямеччына, на трэцім — Італія.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі