Беларускіх біятланістаў знялі з мужчынскай эстафеты ў Паклюцы
Беларускіх біятланістаў знялі з мужчынскай эстафетнай гонкі на этапе Кубка свету, які праходзіць у славенскай Паклюцы. На першым этапе гонкі выступаў Сяргей Бачарнікаў: на спуску ён упаў, а фінскі біятланіст наскочыў на беларуса і зламаў яму вінтоўку. На агнявым рубяжы Бачарнікаву памянялі зброю, але ён не змог удала правесці стральбу і зарабіў на сваім адрэзку гонкі ажно 6 штрафных колаў.
На другім этапе бег Уладзімір Чапелін, аднак лідары гонкі абышлі яго на цэлае кола, таму суддзі прынялі рашэнне зняць беларусаў з дыстанцыі. У гонцы не змаглі паўдзельнічаць Раман Ялетнаў і Аляксандр Дарожка.
Перамагла ў эстафеце зборная Францыі, другое месца ў расійскай каманды, на трэцім месцы Нямеччына.
Жаночая эстафета, у якой таксама ўдзельнічае беларускі квартэт, пачнецца ў 16.30.