Беларускіх працоўных мігрантаў могуць прыцягнуць да будаўніцтва важнай дарогі
Траса М-12 / dorinfo.ru
Каля 8 тысяч працоўных мігрантаў з Беларусі, Узбекістана і Кіргізіі плануецца прыцягнуць на будаўніцтва аўтатрасы М-12, цытуе віцэ-прэм'ера РФ Марата Хуснуліна РІА "Новости".
Гаворка ідзе пра будаўніцтва аўтамагістралі Масква — Ніжні Ноўгарад — Казань.
Раней Хуснулін ужо заяўляў, што каля 20-30 тысяч рабочых з Беларусі могуць быць прыцягнутыя на будоўлі ў Расіі. Расійскі віцэ-прэм'ер абмяркоўваў гэта з беларускім калегам Анатолем Сіваком.
Бакі ў чэрвені дамовіліся хутчэй адпрацаваць пытанне кошту ўключэння беларусаў у будоўлю расійскіх аб'ектаў.
Аб'екты даволі цікавыя. Хуснулін гаварыў, што ў перспектыве беларускіх будаўнікоў можна будзе прыцягнуць для работ на касмадроме "Усходні", Усходнім палігоне "Расійскай чыгункі", а таксама на будаўніцтва культурна-адукацыйнага цэнтра ў Калінінградзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.