Беларускім студэнтам і навучэнцам павялічылі стыпендыі, але не на шмат

У Беларусі павялічаны ўсе віды дзяржаўных стыпендый вучнёўскай моладзі. Адпаведны ўказ 26 снежня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс-служба прэзідэнта. Стыпендыі для студэнтаў ВНУ павысяцца на 6,6—10,1 тысяч рублёў і складуць ад 89,4 да 142,6 тысяч.

Навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі будуць атрымліваць стыпендыю на 5,6—8,9 тысяч рублёў больш, і яе памер складзе ад 75,1 да 120,1 тысяч.

Для навучэнцаў, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, стыпендыі павялічваюцца на 3,5—5,7 тысяч рублёў. Яны складуць ад 48,3 да 77,3 тысяч рублёў. Згодна з дакументам, пераразлік стыпендый будзе зроблены з 1 лістапада 2007 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі