Беларускія біятланісткі не трапілі ў ТОП-20 гонкі пераследу на чэмпіянаце Еўропы
Беларускі Марыя Панфілава і Крысціна Ільчанка занялі 33-е і 39-е месцы ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у польскіх Душніках-Здруй. Панфілава дапусціла толькі адзін промах, але паказала кепскую хуткасць. Ільчанка шэсць разоў не пацэліла ў мішэні.
Перамога ў расіянкі Ірыны Старых, другое месца заняла ўкраінка Юлія Джыма, на трэцім месцы — расіянка Святлана Сляпцова.
Сёння ж адбыўся мужчынскі пас’ют, у якім беларус Уладзімір Чапелін заняў 13-е месца.
Завяршыцца праграма біятлоннага першынства Еўропы 29 студзеня змяшанымі эстафетамі і супермікстам.
Асноўны склад беларускай жаночай зборнай па біятлоне знаходзіцца цяпер у нямецкім Рупольдынгу, дзе рыхтуецца да чэмпіянату свету. Спаборніцтвы пройдуць у лютым у аўстрыйскім Хохфільцэне. Дар’я Домрачава рыхтуецца да чэмпіянату ў Італіі па індывідуальнай праграме.