Беларускія біятланісткі не ўвайшлі ў лік лідараў сённяшняй гонкі
Няўдала выступілі нашы суайчынніцы ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км на 2-м этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.
Найлепшай была Надзея Скардзіна, якая заняла 28-е месца, Дар'я Домрачава была 36-й, Людміла Калінчык — 68-й. А Настасся Каліна, якая толькі атрымала беларускае грамадзянства і пачала выступаць за нашу зборную, — 75-й.
Выйграла гонку Селіна Гаспарын са Швейцарыі, на другім месцы — Вераніка Віткава з Чэхіі, на трэцім — расіянка Ірына Старых.
Фота — bymedia.net