Беларускія біятланісткі занялі шостае месца на эстафетнай гонцы
Завея ў Антхольцы моцна перашкаджала спартоўкам.
У Антхольцы прайшла жаночая эстафетная гонка шостага этапу Кубка свету па біятлоне. Завея і непагадзь стварылі значную праблему для спартовак.
У выніку беларуская зборная заняла толькі шостае месца. У нашай камандзе беглі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава.
На першым месцы апынулася каманда Нямеччыны, на другім — Чэхія, на трэцім — Украіна. Чацвёртае месца заняла зборная Расіі, пятае — Францыі.
Дарэчы, мужчынская зборная Беларусі ў эстафетнай гонцы заняла толькі 15-е месца.
Фота — eurosport.com