Беларускія біятланісты ўпусцілі медалі ў змяшанай эстафеце

У фінскім Кантыялахці 5 сакавіка распачаўся чэмпіянат свету па біятлоне, прайшла змяшаная эстафета. Спачатку на трасу выйшлі жанчыны.

Беларуска Надзея Скардзіна стартавала першай, бегла марудна і на 2-м кіламетры дыстанцыі апынулася аж 19-й. Аднак, дзякуючы бездакорнай стральбе на двух агнявых рубяжах, яна перадала эстафету Дар'і Домрачавай на 5-й пазіцыі. Наперадзе былі чэшкі, японкі, амерыканкі.

Пасля першага агнявога рубяжа, на якім промахаў не было, Домрачава ішла першай. На другім яна таксама трапна страляла і зрабіла сваю перавагу над саперніцамі яшчэ большай. У фінкі Кайсы Мякярайнен яна выйгравала больш за 22 секунды.

У выніку, Уладзіміру Чапеліну Дар'я перадала эстафету на першым месцы. У пагоню кінуліся біятланісты Фінляндыі, Чэхіі і Францыі. Чапелін бездакорна страляў на першым агнявым рубяжы і захаваў за сабой першую пазіцыю. На другім агнявым рубяжы беларус скарыстаў дадатковыя патроны, але штрафных колаў не было, сапернікі ж адсталі. Чапелін перадаў эстафету Юрыю Лядаву на першым месцы!

Аднак стральба падвяла Лядава і ў выніку ён быў толькі чацвёртым. Эстафету выйгралі чэхі, на другім месцы былі французы, на трэцім — нарвежцы. Зборная Беларусі заняла чацвёртае месца.

7 сакавіка пройдзе спрынт у мужчын і жанчын.

Расклад гонак на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Кантыялахці

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі