Беларускія біятланісты занялі 15-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету
Спаборніцтвы ў эстафеце 4 па 7,5 км прайшла 13 снежня ў французскім Ансі ў рамках трэцяга этапу Кубка свету.
Каманда ў складзе Яўгена Абраменкі, Сяргея Новікава, Уладзіміра Чапеліна і Юрыя Лядава пераадолела дыстанцыю за 1 гадзіну 18 хвілінаў 56,7 секунды з 2 штрафнымі кругамі і выкарыстаннем 14 дадатковых патронаў пры страляніне.
Узнагароды заваявалі зборныя Расіі (1:14.01,8; 0+5), Нямеччыны (+0,3; 0+5) і Аўстрыі (+26,8; 0+7), інфармуе БелаПАН.
14 снежня ў Ансі пройдуць спрынтарскія гонкі.
Фота — daylife.com