Беларускія гімнасткі заваявалі срэбра ў камандным заліку чэмпіянату свету

Сёння на чэмпіянаце свету па мастацкай гімнастыцы завяршыўся чатырохдзённы марафон каманднага турніру, у якім выступілі па тры спартсменкі ад кожнай краіны.
Па выніках 12 практыкаванняў, з якіх два найгоршых вынікі не ўлічваліся, перамаглі расіянкі. Беларускія гімнасткі (Іна Жукава, Любоў Чаркашына і Святлана Рудалава) заваявалі срэбра. Трэцяе месца ўпершыню заняла зборная Азербайджана.

"Прэсбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі