Беларускія тэнісісты саступілі Латвіі ў парным паядынку матча Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты саступілі Латвіі ў парным паядынку матча Кубка Дэвіса

Беларускія тэнісісты прайгралі камандзе Латвіі парты паядынак матча другога раунда ІІ групы Еўра-Азіяцкай зоны Кубка Дэвіса. У гэтай гульні Аляксандр Буры і Андрэй Васілеўскі саступілі Марцінсу Поджусу і Мікелісу Лібіецісу6:3, 3:6, 4:6, 6:7 (2:7). Нягледзячы на гэтую паразу, беларусы ўсё яшчэ вядуць з лікам 2:1.

Матч зборных Беларусі і Латвіі праходзіць 15-17 ліпеня на корце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску. У пятніцу беларус Ілля Івашка выйграў у Марцінса Поджуса — 6:4, 6:2, 7:5, а Яраслаў Шыла быў мацнейшым за Мікеліса Лібіеціса — 6:2, 6:1, 6:3.

17 ліпеня згуляюць наступныя пары: Івашка — Лібіеціс, Шыла — М.Поджус.

Пераможца матчу пазмагаецца за выхад у І групу Еўра-Азіяцкай зоны, а няўдачнік завяршыць сезон у Кубку Дэвіса і налета зноў будзе выступаць у ІІ групе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі