Беларусы актыўна набываюць нерухомасць у Літве
Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Вільні заявіў прадстаўнік міжнароднага агенцтва нерухомасці Ober-haus Саўліс Вагоніс.
Паводле падлікаў Ober-haus, за паўгода расіяне і беларусы купілі ў Літве каля 100 адзінак жылля. Паводле Вагоніса, у курортных гарадах Літвы такія пакупнікі "нават больш актыўныя за літоўцаў".
Жаданне расіян і беларусаў набыць нерухомасць у Літве, магчыма, звязанае з настальгіяй, жаданнем больш свабодна перамяшчацца па ЕС або проста з планамі зарабіць на гэтым, перадае DELFI.