Беларусы ідуць на Стынга, Кокера і Limp Bizkit, нягледзячы на шалёныя кошты
Гэты год для жыхароў Беларусі апынуўся нечакана багатым на сусветнавядомых зорак. Нашую краіну з канцэртамі ўжо наведалі Элтан Джон, Ванэса-Мэй, гурты Apocaliptica, Rammstein і іншыя. А бліжэйшай восенню цягам двух тыдняў выступяць яшчэ тры зоркі: Стынг, Джо Кокер і гурт Limp Bizkit. Улічваючы далёка не танныя квіткі на шоў (ад 100 тысяч да 1,5 мільёна рублёў), Еўрарадыё пацікавілася ў арганізатараў пра актыўнасць наведвальнікаў і верагоднасць аншлагаў на ўсіх мерапрыемствах. Як высветлілася, тры блізкія канцэрты сусветнавядомых музыкаў не перашкаджаюць адзін аднаму сабраць аншлагі. Але хутчэй за ўсё разбіраюць квіткі на Limp Bizkit. Паводле слоў прадстаўніцы кампаніі-арганізатара "Корпорация развлечений", самых танных білетаў ужо не засталося.
"Вельмі мала засталося квіткоў на фан-зону. Яна меншая і таму мы нават не паспелі іх выкінуць у продаж ― усё забралі па папярэдняй броні. Але адзінкі яшчэ можна знайсці па горадзе".
З канцэртам Стынга такая ж сітуацыя. Арганізатары, кампанія allstars.by, прагназуюць аншлаг.
На Джо Кокера, якога таксама прывозіць "Корпорация развлечений", квіткі таксама размятаюць, але дакладна сказаць, колькі іх засталося, складана, бо іх пастаянна дадрукоўваюць.
"Паводле попыту мы дадрукоўваем квіткі, паэтапна. Зараз у продажы з'явіцца новая частка квіткоў, таму пакуль ёсць квіткі любога кошту".
Нагадаем, што першым у "Мінск-Арэне" выступіць Стынг разам з Каралеўскім сімфанічным аркестрам, адбудзецца гэта 18 верасня. Там жа, але ўжо 1 кастрычніка Джо Кокер прэзентуе новы альбом Hard knocks. І праз чатыры дні 5-га кастрычніка Limp Bizkit прадставіць новы альбом Gold Cobra ― першы за 10 гадоў, запісаны ў арыгінальным складзе.