Беларусы прайгралі аўстрыйцам матч Кубка Дэвіса
Беларускія тэнісісты прайгралі аўстрыйцам матч Кубка Дэвіса. 3 лютага ў стартавай гульні другого дня спаборніцтваў, якія праходзяць у Санкт-Пельтэне, Андрэй Васілеўскі ды Ілля Івашка правялі парную гульню і саступілі аўстрыйскаму тандэму Олівер Марах / Філіп Освальд — 3:6, 6:7 (5:7). Такім чынам, агульны лік матчу стаў 3:0 на карысць зборнай Аўстрыі і гаспадары забяспечылі сабе перамогу.
У першы дзень беларусы прайгралі абодва адзіночныя паядынкі: Ілля Івашка саступіў Геральду Мельцэру — 6:2, 5:7, 4:6, а Дзмітрый Жырмант пацярпеў паразу ад Дамініка Ціма — 3:6, 3:6.
Цяпер аўстрыйскія тэнісісты 6-7 красавіка пазмагаюцца з камандай Расіі за выхад у плэй-оф Сусветнай групы.