Беларусы выйшлі наперад у тэнісным матчы Кубка Дэвіса — 2:1

Беларусы выйшлі наперад у тэнісным матчы Кубка Дэвіса — 2:1

Беларускія тэнісісты выйшлі наперад у матчы Кубка Дэвіса супраць Швейцарыі. Гэта матч стадыі плэй-оф за выхад у Сусветную групу, ён праходзіць у Біле. 16 верасня ў парнай гульні Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі перамаглі Адрыяна Бодмера і Луку Маргаролі — 7:6 (8:6), 7:6 (7:4), 7:6 (7:3).

У апошні дзень спаборніцтваў, 17 верасня, адбудуцца яшчэ дзве гульні — адзіночныя матчы, якія правядуць Дзмітрый Жырмант і Генры Лааксанен, Яраслаў Шыла і Марка К’юдзінелі.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі