Беларусы, якія не аформілі пасведчанне аб рэгістрацыі жылля, будуць плаціць
Грамадзяне, якія маюць натарыяльна засведчаную дамову прыватызацыі жылля, але не аформілі пасведчанне аб яго дзяржрэгістрацыі, з 1 ліпеня бягучага года будуць плаціць за яго карыстанне. І гэта будзе адбывацца да таго часу, пакуль дакумент не будзе аформлены. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Вячаслаў Абрамаў.
Паводле слоў чыноўніка, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі пацвярджае права ўласнасці. Грамадзянін будзе лічыцца ўласнікам кватэры і перастане плаціць за яе карыстанне толькі калі будзе праведзеная рэгістрацыя.
Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла дадаў, што суму аплаты за карыстанне кватэрай уключаць у "жыроўку". Паводле яго слоў, прыкладна 93% жыллёвага фонда нашай краіны знаходзіцца ва ўласнасці грамадзян. На 1 чэрвеня прыватызацыя падлягалі амаль 180 тысяч жылых памяшканняў. Жыллё тых беларусаў, якія не прыватызавалі кватэры, пяройдзе ў статус камерцыйнага, ім давядзецца плаціць за арэнду.