Беларусы змогуць праверыць сапраўднасць банкнот у банках па заявах

Пачынаючы з 1 ліпеня беларускія банкі змогуць па заявах грамадзян правяраць сапраўднасць банкнотаў, перадае БЕЛТА. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай праўлення Нацыянальнага банка №253. Нагодай для яго сталі шматлікія звароты грамадзян у Нацбанк і банкі з просьбай увесці такія паслугі. Па заявах беларусаў банкі змогуць правяраць як беларускія рублі, так і замежную валюту.

Для такой праверкі трэба будзе напісаць заяву ў адвольнай форме, паказаць дакумент, які сведчыць асобу, і ўнесці ў касу банка плату за паслугу. Пры гэтым, аднак, не прадугледжана, што банк павінен выдаваць дакумент, які пацвярджае сапраўднасць банкнот. На рукі фізічнай асобе будуць выдавацца толькі дакументы, якія пацвярджаюць сам факт праверкі сапраўднасці банкнот і аплаты за паслугу.

Банкам даецца права самастойна вырашаць, ці прадастаўляць грамадзянам паслугу па праверцы сапраўднасці банкнот. Таксама банкі могуць уводзіць дадатковыя патрабаванні да такой праверкі.

Фота — depositphotos.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі