Беларусы змогуць уявіць сябе князямі і пакаштаваць стравы продкаў

Бігас

Бігас / delo-vcusa

Пакаштаваць любімыя стравы беларускай шляхты можна будзе ў інтэрактыўным гістарычным парку "Вялікае княства Сула" на гэтых выходных. Там правядуць "Смачна-бігас-фэст".

Арганізатары абяцаюць, што кухары "Сулы" пачастуюць наведвальнікаў стравамі, прыгатаванымі паводле старадаўніх беларускіх рэцэптаў. У першы дзень будуць гатаваць той самы бігас — адну са страў, якую гатавалі на паляванні. Яго робяць з мяса і капусты, бігас з'явіўся на тэрыторыі Беларусі нават раней за бульбу.

А яшчэ можна будзе пакаштаваць гуляш ці мясное рагу — такія ж самыя, якія падавалі да княжацкага стала, расказвае Tochka.

А яшчэ можна будзе паслухаць гісторыі пра традыцыі палявання беларускай шляхты. "Бігас-фэст" пройдзе 13-14 ліпеня ў парку "Вялікае княства Сула". Ён знаходзіцца ўсяго ў 49 кіламетрах ад сталіцы на беразе Сульскага возера. Гэта першы ў Беларусі інтэрактыўны парк сярэднявечнай гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі