Белавежскіх зуброў хочуць разводзіць у Харватыі

Прапанова наконт развядзення зуброў на Балканах прагучала 29 лістапада ў часе сустрэчы кіраўніка Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара з дэлегацыяй з Харватыі.  Брэсцкі губернатар не выключыў такой магчымасці і даручыў працу над гэтым пытаннем адпаведным службам.

Апроч таго, сябры харвацкай дэлегацыі, у складзе якой кіраўнікі і заснавальнікі буйных кампаній, шукаюць у Брэсце партнёраў у сферы будаўніцтва і лагістыкі, у гандлі, турыстычным і гатэльным бізнэсе, а таксама ў іншых галінах, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі