“Белавіа” спыняе палёты над усходняй Украінай

“У сувязі з катастрофай грамадзянскага самалёта Боінг 777 авіякампаніі "Малайзійскія авіялініі" ў Данецкай вобласці Украіны, авіякампанія "Белавія" прыняла рашэнне аб змяненні маршрутаў палётаў сваіх паветраных судоў пры выкананні рэйсаў праз паветраную прастору ўсходняй Украіны да высвятлення прычын таго, што здарылася. Да гэтага часу ні "Украэрарух", ні "Еўракантроль" не забаранялі пралёт паветранай прасторы дадзенай зоны”, - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што як паведамляе "Украінская праўда", з самалётам Boeing 777 кампаніі "Malaysia Airlines" раптоўна знікла сувязь. Ён быў збіты і ўпаў каля Шахцёрска.

Загінулі 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажу, напісаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Ён сцвярджае, што самалёт быў збіты з зенітна-ракетнага комплекса "Бук", які атрымалі з Расіі тэрарысты.

Як паведамляюць украінскія СМІ, агонь па самалёце вёўся з раёна, які займаюць тэрарысты і расійскія найміты. Украінскіх войскаў і супрацьпаветранай абароны там няма. У той жа час каля маршрута лайнера праходзіў маршрут украінскага ваенна-транспартнага самалёта Іл-76, які накіроўваўся для скідкі грузаў украінскім вайскоўцам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі